BY: Crivia Aeterna 2012

“Стыгмата” працягвае знаёміць беларусаў з элітай эўрапейскай электроннай музыкі: 21 кастрычніка адбудзецца чарговы фэстываль Crivia Aeterna, які, безумоўна, стане адной з самых яскравых падзеяў апошняга часу для ўсіх аматараў industrial нашай краіны – на сцэну менскага клюбу Re:Public узьнімуцца лягенды: італьянскі геній Масыма Магрыні (BAD SECTOR) і швэдзкі майстар dark ambient Ёхан Левін (DESIDERII MARGINIS). У прынцыпе, абнародаваньнем імёнаў гасьцёў прэс-рэліз можна было б і скончыць, бо яны кажуць самі за сябе – музыкаў такога ўзроўню ў Менску яшчэ не было, і калі вы насамрэч не знаёмыя з BAD SECTOR і DESIDERII MARGINIS, то, відавочна, вы ўвогуле не сутыкаліся з сучаснай электроннай музыкай…

badsector

Масыма Магрыні – адзін з нешматлікіх эўрапейскіх кампазытараў нашага часу, да якога без усялякага перабольшваньня мажліва ўжыць тытул “культавы”, а ягоны BAD SECTOR – гэта сапраўдны “філязофскі камень” экспэрымэнтальнай музыкі, які чароўным чынам спалучае ў сабе халодны розум новых тэхналёгіяў і буру эмоцыяў душы, што ірвецца да нябёсаў. Снять жилье в Феодосии недорого на берегу моря. Варта ўзгадаць, што Масыма Магрыні – ці не адзіны музыка, які мае вучоную ступень за працы над ужываньнем аб’ектна-арыентаванага падыходу да музычных твораў і які зьяўляецца экспэртам у галіне аналягавай электронікі і апрацоўкі лічбавых сыгналаў. У гэтым годзе BAD SECTOR адзначыў свой дваццацігадовы юбілей.

desideriimarginis1

Праэкт Ёхана Левіна DESIDERII MARGINIS зьяўляецца адным з самых яскравых прадстаўнікоў скандынаўскага dark ambient. Ягоныя альбомы, разам з працамі RAISON D’ETRE, складаюць “залаты фонд” культавага індустрыйнага лэйблу Cold Meat Industry, які de facto сфармаваў эстэтыку таго, чым сёньня зьяўляецца “цёмная” эўрапейская індустрыйная сцэна. Увесну 2012 году ў DESIDERII MARGINIS выйшаў новы доўгачаканы альбом Procession , які і будзе прэзэнтаваны на фэстывалі ў Менску. У наступным годзе DESIDERII MARGINIS адзначыць свой дваццацігадовы юбілей.

Акрамя “зорных” гасьцёў на сцэну клюбу Re:Public ўзьнімуцца беларускія музыкі: магілёўцы PRAGNAVIT і гамельчукі SVALBARD, якія ўжо зрабіліся традыцыйнымі ўдзельнікамі Crivia Aeterna, а таксама індустрыйны праэкт VESICATORIA.

Такім чынам, 21 кастрычніка, клюб Re:Public. Запрашаем усіх аматараў электроннай музыкі!

Поделиться:

Stigmata

Главный редактор

Читайте также:

комментария 3

  1. Незваный Ghost:

    Это для тех, кто по-русски не понял? )

  2. Antistar:

    Дзякуй!

Добавить комментарий для Antistar Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *