Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Kūlgrinda | Менск

20/09/2019 @ 19:00 21:00

Упершыню ў Менску – вялікі канцэрт літоўскага фолк-рытуал гурту “Kūlgrinda” (Кулгрында). Гэты музычны гурт суправаджае перанятыя і адноўленыя старажытныя абрады, што праводзяцца сёння ў літоўскай Супольнасці балцкай веры “Romuva” (Рамува). Кіруе “Кулгрындай” Інія Трынкунене – лідарка “Рамувы”.

Спевы, якія выконвае “Кулгрында”, — гэта і каляндарныя песні, рупліва выбраныя з усёй літоўскай народнай спадчыны, і гімны апекунам і апякункам розных сфераў жыцця – вогненнай Габіі, зямельнай Жаміне, пчалінай Аўсцеі, нябеснаму Пяркуну і інш. “Кулгрында” і агульнанацыянальныя фестывалі адкрывае, і ў дзяржаўных мерапрыемствах не аднойчы брала ўдзел. На ўсход ад Літвы спевы сваёй старалітоўскай веры яны прывозяць упершыню за 30 гадоў існавання гурта.

З нашага, крыўскага боку пару “Кулгрындзе” складзе рытуал-фолк гурт “Dainava” (Дайнава). Яго ўдзельнікі бяруць з тутэйшай спеўнай спадчыны найлепшае і выконваюць строга ў адпаведнасці з каляндарным часам. Апроч традыцыйнага спеву, аблічча гурта фармуе аўтэнтычная тутэйшая дудовая музыка.

Канцэрт праходзіць пры падтрымцы Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Молодежный Театр Эстрады

Московская, 18а
Минск, Беларусь
+ Карта Google

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *