ANAFELAS ‘Піляны’

Anafelas

[dropcap]Г[/dropcap]урт ANAFELAS прадстаўляе кампазіцыю Маргер, прысвечаную гераізму і самаахвярнасці абаронцаў заходніх рубяжоў Вялікага літоўскага княства.
Тады, у 1336 годзе, крыжакі, якія неслі духоўнае і фізічнае паняволенне продкам цяперашніх літоўцаў і беларусаў, аблажылі замак Піляны (па-літоўску – Pilenai) на захадзе Літвы. Аблога была цяжкой, а сілы – няроўнымі. Абаронцы Пілянаў выбралі не палон, а рытуальную смерць ад рук свайго правадыра Маргера і аўтарытэтнай вядунні-вайдэлоткі. Захаваць душу, чыстую ад лапаў чужой рэлігіі, стала для іх важней, чым працягваць жыццё ў целе. Гэта адбылося 25 лютага, 689 гадоў таму.
Тэкст – беларускі пераклад з паэмы Ўладзіслава Сыракомлі Маргер. Паэты-рамантыкі ХІХ стагоддзя апявалі той перыяд духоўнай свабоды і незалежнасці. Яшчэ адзін наш польскамоўны паэт, Юзаф Крашэўскі, тады ж напісаў паэму “Анафеляс”, назва якога ўвасобілася ў назву музычнага праекта ANAFELAS – спадкаемца PRAGNAVIT.

20130224_pil_1

Бой трывае, цвярдыня палае – літва сабе радзіць:

Пасярэдзіне пляцу ахвярнае вогнішча ладзяць.

Жудкі роспачы енк дасягае самога падзем’я;

Йдзе вядуння, а з ёю багі, быццам прывіды з цемры.

Яе дух узмацнеў, яна Зніч назаўжды загасіла,

З яго іскры апошняй раздзьмула агонь з усёй сілы.

А крыжак на ўсё тое няўцямна здаля пазірае:

Грудзі вояў сякерай страшною ўскрывае старая.

Пад лязом вайдэлоткі літвінскія шэрагі таюць,

Хто сканаў – аднаго на другога, як дровы, складаюць.

Дзеці грознай Літвы, што ад роспачы й шалу п’яныя,

Забіваюцца самі, у вогнішча скачуць жывымі.

Не адзін літасць страціўшы бацька сярод тлуму й дыму

Немаўля сваё выхапіў з зыбкі і ў вогнішча кінуў.

А матуля выцягвае ды паўспалёнага корміць;

Той ідзе і яе ўбіць – яна нежывая ўжо з гора.

Маргер кажа у трубы зайграць святарам сваім гучна,

Каб узняць у тых, хто йдзе ў ахвяру, іх духу рашучасць.

А сам з колькімі мужнымі сцены цвярдыні абрынуў,

Каб упалі на немца й літва мела лішняй хвіліну –

Яе лёсам спаўняцца ў не бачанай светам ахвяры. –

Дык не ўбачыш, чужой веры носьбіт, ні здрады, ні свары!

Duke_Margiris_defending_Pilėnai_against_Teutonic_Knights_1336

Поделиться:

Stigmata

Главный редактор

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *